Музейное пространство Гомельщины и Черниговщины
Проект "От партнерства местных музеев к широкому трансграничному культурному сотрудничеству"

0.0
Хойнікі. Хвойнікі. Хваёвыя лясы.
Драўляны замак на забалочанай рацэ.
Рэкі. Дарогі. Чыгунка.
Горад жывілі буйныя гандлёвыя шляхі.

1. Сядзіба і яе ўладальнікі
1.1

Маляўнічы парк. Бела-блакітныя сцены.
За стагоддзі сядзіба змяніла шмат гаспадароў.
Цяпер тут месціцца ХОЙНІКСКІ МУЗЕЙ.

1.2
КАРАЛЬ ПРОЗАР.
Удзельнік паўстання Касцюшкі. Прыхільнік дзекабрыстаў.
"Рэдкі грамадзянін". "Злостнейший бунтовщик".
Такім быў самы слынны ўладальнік гэтых мясцін.

1.3
Капліца-пахавальня роду Прозараў.
Флакон духоў, знойдзены пры раскопах, захаваў водар эпохі.

2. Музей і горад
2.1

Мэбля. Даматканыя рэчы. Кавальскі і цяслярскі рыштунак.
У музеі сабрана разнастайная этнаграфічная калекцыя.
Прылада для пляцення кошыкаў. Зернявеялка.
Мудрагелістыя рэчы, якіх не сустрэнеш у іншых музеях рэгіёну.

2.2
Ветка ПАЛЕССКАЙ ЧЫГУНКІ. Прыпынак у Хойніках.

3. Людзі на балоце
3.1

Вёска Глінішча блізу Хойнікаў.
Радзіма ІВАНА МЕЛЕЖА.
Адсюль вытокі "Палескай хронікі", прататыпы яе герояў.
Дом-музей Мележа — філіял Хойнікскага музея.


Данная публикация была подготовлена при поддержке Европейского союза. Полную ответственность за содержание публикации несёт общественная организация "Белорусский зелёный крест". Она ни в коей мере не должна рассматриваться как отражение официальной позиции Европейского союза.