Музейное пространство Гомельщины и Черниговщины
Проект "От партнерства местных музеев к широкому трансграничному культурному сотрудничеству"

0.0
Палессе. Заліўныя лугі. Урадлівыя землі.
Брагінка нясе свае воды ў Дняпро.
На ёй стаіць Брагін, горад са шматвяковай гісторыяй.
Курганы. Старажытныя замчышчы…
Таямніцы тутэйшай зямлі застаюцца неразгаданымі.
Археолагі пакінулі гэты край пасля аварыі ў Чарнобылі.

1. Страчаная зямля
1.1

"Цішыня…", "Маўчанне…", "Пакінуты сад…"
Адзінокія пейзажы. Апусцелыя паселішчы.
Работы беларускіх мастакоў
сталі першымі экспанатамі БРАГІНСКАГА ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ.

1.2
ВІКТАР ШМАТАЎ. Мастак. Этнограф.
Ураджэнец Брагінскага раёна.
Пасля Чарнобыльскай аварыі ён арганізаваў пленэр у адселеныя вёскі.

1.3
Чорна-белыя міражы.
Фотаздымкі на паўпразрыстых палотнах.
Адгалоскі трагедыі адчуваюцца праз дзесяцігоддзі.
Імі напоўнена музейная прастора.

2. Кветкі і колеры
2.1

Чырвань ручнікоў. Вясельныя КВЕТКІ-ВЁЛЬЦЫ.
Каларыт Усходняга Палесся, памежжа Беларусі і Украіны.

2.2
Невялікі з выгляду камень. Аскепак бурага колеру.
Метэарыт "Брагін".
Ці ня ён — летапісны вогненны цмок?..

2.3
Разьбяная ДАРАЗАХАВАЛЬНІЦА з разбуранай царквы.
Сваімі абрысамі яна нагадвае храм.

2.4
ПАЛЕСКАЯ НАРОДНАЯ ІКОНА.
Яркія кветкі з райскага саду.

3. Стары парк
3.1

Векавыя дубы. Рэшткі цагляных муроў.
Былыя ўладанні КНЯЗЁЎ ВІШНЯВЕЦКІХ.

3.2
ІЛЖЭДЗМІТРЫЙ ПЕРШЫ. Марына Мнішак.
Цьмяныя вобразы смутных часоў.

4. Дняпроўская ідылія
4.1

Верхнія Жары. Сучасная "Вішанька".
Сядзібы — упрыгожванні Дняпра і яго прытокаў.

4.2
"О, як жа мiла ў цiшы вясковай
Думаць i думаць самотна.
А над ракою, над вечаровай
Птушкi спяваюць пяшчотна…"

5. Тэатр і музей
5.1

"Корчма на Брагинке".
Успаміны Паустоўскага пра палескія падарожжы.
З аповеда нарадзіўся спектакль тэатральнай суполкі.

5.2
"Борис Годунов". "Сцена у фонтана".
Міражы ажываюць у Брагінскім музеі.

6. Падарожныя нататкі
6.1

"У реки, где панский сад,
Были встречи и свиданья
Много лет тому назад…"


Данная публикация была подготовлена при поддержке Европейского союза. Полную ответственность за содержание публикации несёт общественная организация "Белорусский зелёный крест". Она ни в коей мере не должна рассматриваться как отражение официальной позиции Европейского союза.