Музейное пространство Гомельщины и Черниговщины
Проект "От партнерства местных музеев к широкому трансграничному культурному сотрудничеству"
  • ГОМЕЛЬ

    - Гомель. Горад на Сожы.
    - Буйны адміністрацыйны цэнтр. Шматлюдны. Шматгранны.
    - Чыгунка. Дарогі. Масты.
    - Гарадскі парк — зялёны аазіс на месцы старажытнага горада.

    Путеводитель

  • ВЕТКА

    - Рака. Маляўнічы бераг.
    - "Прыйшлі па рацэ і селі на рацэ Ветка".
    - Ветку заснавалі 12 сямей і два святары — Казьма і Стафан.

    Путеводитель

  • РЭЧЫЦА

    - Царква, касцёл, сінагога.
    - Прасторавыя арыентыры беларускіх гарадоў і мястэчак.
    - Адзін з гарадоў на Дняпры.

    Путеводитель

  • ЛОЕЎ

    - Птушка Фенікс. Такі трапны вобраз для гарадоў і мястэчак Беларусі.
    - Для Лоева ён асабліва выразны.
    - Татарскія набегі. Казацкія паходы. Другая сусветная вайна.

    Путеводитель

  • БРАГІН

    - Палессе.
    - Заліўныя лугі. Урадлівыя землі.
    - Брагінка нясе свае воды ў Дняпро.
    - На ёй стаіць Брагін, горад са шматвяковай гісторыяй.

    Путеводитель

  • ХОЙНІКІ

    - Хойнікі. Хвойнікі. Хваёвыя лясы.
    - Драўляны замак на забалочанай рацэ.
    - Рэкі. Дарогі. Чыгунка.
    - Горад жывілі буйныя гандлёвыя шляхі.

    Путеводитель

  • ЛЮБЕЧ

    - "В лєто 882… Поидє Олєгъ къ Смоленску… оттуда поидє внизъ и взя Любецъ и посади мужъ свои…"
    - Літописний Любеч. Одне з найдавніших міст Чернігово-Сіверщини.

    Путеводитель

  • РІПКИ

    - На заході – Дніпро, на півночі – Сож.
    - Безліч річок, боліт та мальовничих озер.
    - Ріпкинщина вабить неповторною красою природи.

    Путеводитель

  • ЧЕРНІГІВ

    - Місто-фортеця, місто-легенда.
    - Оповитий билинами, оспіваний поетами,
    - сивочолий і вічно молодий Чернігів.
    - Місто контрастів.

    Путеводитель

  • СЕДНІВ

    - Зелени луки. Соснові ліси. Прозорі води ракі.
    - Найбільшою окрасою Седнева є Снов.

    Путеводитель

0.0
Птушка Фенікс. Такі трапны вобраз для гарадоў і мястэчак Беларусі.
Для Лоева ён асабліва выразны.
Татарскія набегі. Казацкія паходы. Другая сусветная вайна.
Гісторыя Лоева — чарада знішчэнняў і аднаўленняў.
Пра гэта гаворыць сама прастора горада.

1. Музей і мемарыял
1.1

ЛОЕЎ. Правы бераг Дняпра.
Адна з найпрыгажэйшых мясцін Беларусі.
Колькі баёў яе скалыхнула?..
БІТВА ЗА ДНЕПР.
Адна з самых крывавых падчас Другой сусветнай вайны.
У памяць пра яе ў 1966 годзе ўсталяваны абеліск.

1.2
Памяць. Асабісты боль.
ІВАН ЕРМАКОЎ. Ветэран, педагог, краязнаўца.
МУЗЕЙ БІТВЫ ЗА ДНЕПР узнік праз яго намаганні.
Побач з музеем — пляцоўка баявой тэхнікі і Алея Герояў.
Мемарыял змяніў вобраз горада.

1.3
Каска. Вінтоўка і штык. Лісты-трохвуголкі і вайсковыя фотаздымкі.
У музеі сабрана шмат сведчанняў вайны.
Гімнасцёрка. Парадны кіцель.
"Кому память, кому слава, кому тёмная вода…"

1.4
Людзі на фотаздымках. Іх гісторыі і лёсы.
Музей стаў звяном у пошуку тых, хто загінуў пад Лоевам.

2. Лоева гара і цэнтральная плошча
2.1

Высокі бераг. Бясконцы гарызонт.
ЛОЕВА ГАРА. Калыска старажытнага горада. Яго найвышэйшая кропка.
Добрае месца для агляду панарамы Лоева.

2.2
На замчышчы быў ХРАМ.
Крыж пазначае яго месца.
Драўляная царква ў гонар Святога Мікалая.
Прастаяўшы амаль дзвесце гадоў, яна знікла за савецкім часам.

2.3
Цэнтральная плошча. Набярэжная. Гарадскі пляж.
"Чуден Днепр при тихой погоде!.."

2.4
Правы бераг — Беларусь. Левы бераг — Украіна.
Дзяржаўная мяжа нябачная — яна ідзе па Дняпры.

3. Рака і горад
3.1

Лойва-ладдзя, "залой", бочкі з лоем, легендарны Лой.
Адкуль назва горада?
Паселішча дрыгавічоў. ЛОЕЎСКІ ЗАМАК. Магдэбургскае права.
Лоева гара — Лоевагорад — Лоеў.

3.2
Барысфен. Данапарыс. Славуціч. Дняпро.
Шматвекавая гісторыя горада звязана з ракой.
ШЛЯХ З ВАРАГАЎ У ГРЭКІ. Гандаль і карабельніцтва.
ТАТАРСКІ БРОД. Фарсіраванне Дняпра.
Войны і разбурэнні.

3.3
Рака — сувязь. Рака — перашкода.
Паштовая дарога з Рэчыцы ў Чарнігаў перасякала Дняпро ў Лоеве.
Берагі злучаў ПАРОМ.

3.4
Дняпро. Сож. Сутока.
І далей — да Чорнага мора.
Высокая круча — МІЖРЭЧЧА.
Прыродны цуд Лоеўскага краю.

4. Карабельніцтва і гандаль
4.1

Баржы. Лайбы. Баркі. Байдакі.
Да 1990 года Днепр быў адкрыты для суднаходства.
Воды ракі не замярзалі 296 дзён на год.

4.2
"Байдак" — тутэйшае прозвішча.
У Лоеве жыло шмат майстроў-карабельнікаў.
Судны хадзілі да Чорнага мора. Іх прадавалі разам з таварам.

4.3
Сплаў лесу па Дняпры — прыбытковая справа.
Ёй займаліся габрэі.
Цагляны будынак ля самай прыстані — ДОМ КУПЦА НАВУМА ДОЎГІНА.
Сярод будынкаў горада — адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых.

4.4
Маляўнічы балкончык над Дняпром.
З яго відаць украінскую вёску Каменку.

5. Бібліятэка і батлейка
5.1

Гасцініца. Інтэрнат. Адміністрацыя. Музычная школа.
Будынак не аднойчы змяняў прызначэнне.
Цяпер тут бібліятэка.

5.2
Салдат. Чорт. Анёл. Батлеечныя лялькі.
Пасярод чытацкай залы — ЛОЕЎСКАЯ БАТЛЕЙКА,
створаная па чарнігаўскім узоры.
Яе правобраз — ВЕРТЭП з калекцыі Рыгора Галагана.
Грамадскага дзеяча і мецэната Чарнігаўшчыны.
Ён месціцца ў Чарнігаўскім гістарычным музеі.

5.3
"САЛДАТ І ЧОРТ". Рэха Першай сусветнай.
Вяртанне з вайны. Дадому. Да мірнага жыцця.
Вы глядзелі гэты батлеечны спектакль?

6. Песня над Дняпром
6.1

Прахалода ракі. Водар кветак.
Па берагах Дняпра расце Іван-ды-Мар'я.

6.2
Ходім, сестро, ярами —
Розсіймося цвітами.
Ой ти будеш синій цвіт,
А я буду жовтий цвіт.

6.3
Пойдзём, Мар'я, у поля
Абернёмся травою.
А ты будзеш сіні цвет.
А я буду жоўты цвет.

7. Падарожныя нататкі
7.1

Велізарнае неба, рака.
У Лоеве хочацца быць
доўга…


Данная публикация была подготовлена при поддержке Европейского союза. Полную ответственность за содержание публикации несёт общественная организация "Белорусский зелёный крест". Она ни в коей мере не должна рассматриваться как отражение официальной позиции Европейского союза.