Музейное пространство Гомельщины и Черниговщины
Проект "От партнерства местных музеев к широкому трансграничному культурному сотрудничеству"

0.0
Рака. Маляўнічы бераг.
"Прыйшлі па рацэ і селі на рацэ Ветка".
Ветку заснавалі 12 сямей і два святары — Казьма і Стафан.
Горад стаў буйным цэнтрам стараабрадніцкай культуры, рамесніцтва і гандлю.

1. Музей-дом
1.1

ВЕТКА. Цэнтральная плошча.
Маляўнічы будынак са стрэльчатымі вокнамі.
Калісьці — ДОМ КУПЦА ЦІМАФЕЯ ГРОШЫКАВА.
Цяпер — музей.

1.2
ФЁДАР ШКЛЯРАЎ. Нашчадак старавераў. Мастак. Збіральнік.
Яго асабістая калекцыя дала пачатак ВЕТКАЎСКАМУ МУЗЕЮ.
"На чым стаім? Па чым ходзім?"

1.3
Музей ствараўся рукамі яго супрацоўнікаў.
Як уласны ДОМ. Утульны, родны.
Як уласны сусвет.

1.4
Сімвалы, вобразы, знакі.
Веткаўскі музей — месца космасу на зямлі.
Такім яго робіць ГАЛІНА НЯЧАЕВА.

2. Горад і людзі
2.1

ЯКАРЫ. КАНАТЫ. СУДНАВЕРФ.
Дзве грузавыя ПРЫСТАНІ, адна пасажырская.
Веткаўчане працавалі на раку.

2.2
МАЙСТРЫ. Купцы. Гандаль.
Больш за шэсцьсот купецкіх лавак.
На кірмашы прыязджалі ўночы, каб заняць месца бліжэй да цэнтра.

3. Зямное і нябеснае
3.1

Тканы РУЧНІК.
Рака. Шлях. Малітва.
Чырвоны колер — жыццё. Белы — тагасвет.

3.2
Золата. Святло абразоў. Чырвань тканых узораў.
Перапляценні арнаментаў.
Прастора музея насычана СІМВАЛАМІ.

3.3
Мінулае і цяперашні час.
Зямное і нябеснае.
Чалавек і сусвет.

4. Іконы і кнігі
4.1

Іконы. Рукапісныя кнігі.
Створаныя "в местечке Ветка",
яны разыходзіліся на ўвесь стараабрадніцкі свет.

4.2
Кінавар. Вохра. Біруза.
Мудрагеліста пераплеценыя ўзоры заставак, буквіц, канцовак.
ВЕТКАЎСКІ РУКАПІСНЫ СТЫЛЬ.

4.3
Рука перапісчыка старанна "вырошчвае" арнамент.
У веткаўскіх кнігах няма двух аднолькавых выяў.

4.4
Іван Фёдараў. "Апостал". Львоў. 1574 год.
Кнігу перадала музею стараабрадка Ірына Рыгораўна Даўгова.
"Прадаць нікак не можна. Не кніга наша — мы яе".

4.5
Заступнік цесляроў, купцоў, рачнікоў і воднікаў.
Святы Мікола — Мікола Адводзячы.

5. Драўляная спадчына
5.1

ДАМАВАЯ РАЗЬБА.
Абярэг. Упарадкаванне. Упрыгожванне.
Дом-сусвет.

5.2
Птушкі, расліны, жывёлы.
Салярныя знакі. Паўтарэнне каменнай архітэктуры.
Безліч матываў у драўляным убранні веткаўскіх дамоў.
Тут ёсць адсылкі і да веткаўскага стылю рукапісных кніг.

5.3
Разныя ліштвы. Падзоры. Стаўні.
ВОКНЫ — сведкі былых падзей.
Пакрытыя шнарамі войнаў, як і людзі.

6. Падарожныя нататкі
6.1

Ветка-кветка. Горад — КВІТНЕЮЧЫ САД.
Райскія птушкі на галінах.


Данная публикация была подготовлена при поддержке Европейского союза. Полную ответственность за содержание публикации несёт общественная организация "Белорусский зелёный крест". Она ни в коей мере не должна рассматриваться как отражение официальной позиции Европейского союза.