Музейное пространство Гомельщины и Черниговщины
Проект "От партнерства местных музеев к широкому трансграничному культурному сотрудничеству"

0.0
Гомель. Горад на Сожы.
Буйны адміністрацыйны цэнтр. Шматлюдны. Шматгранны.
Чыгунка. Дарогі. Масты.
Гарадскі парк — зялёны аазіс на месцы старажытнага горада.

1. Мінулае і сучаснае
1.1

Крыніцы-рачулкі. ГАМЕЮК. КІЕЎСКІ СПУСК.
Высокі бераг Сожа прарэзаны шматлікімі ярамі.
Водныя патокі ўтварылі мыс.
На ім пасяліліся людзі. Узнікла гарадзішча.

1.2
Старажытны Гомій. Горад Чарнігаўскага княства.
Да нашэсця мангола-татараў у ім жыло багата майстроў і гандляроў.
У сярэдзіне XIII стагоддзя татары спалілі Чарнігаў,
а пасля надыйшоў чарод Гомеля.

1.3
Самы даўні артэфакт, знойдзены пры раскопах у парку,
мае ўзрост у дзесяць тысяч год.
На месцы старажытнага гарадзішча стаіць альтанка-ратонда.

2. Рэзідэнцыя магнатаў
2.1

МІХАІЛ ЧАРТАРЫСКІ. Апошні канцлер літоўскі.
Уладар прыбытковай гомельскай эканоміі. Магнат і патрыёт Рэчы Паспалітай.
Не прысягнуўшы на вернасць Кацярыне ІІ, ён пакінуў горад.

2.2
Генерал-фельдмаршал Расійскай імперыі.
Граф Пётр РУМЯНЦАЎ-ЗАДУНАЙСКІ.
Атрымаўшы мястэчка за вайсковыя заслугі, ён распачаў будаўніцтва палаца,
каменнага сімвала новай улады.

2.3
Дыпламат. Дзяржаўны дзеяч. Мецэнат. Збіральнік старажытнасцяў.
МІКАЛАЙ РУМЯНЦАЎ атрымаў маёнтак у спадчыну ад бацькі.
"Мой любимый Гомель". Так ён называў у перапісцы горад.
Сабор Пятра і Паўла. Каталіцкі касцёл. Харальная сінагога.
Буйныя культавыя пабудовы горада з'явіліся ў гэты час.
"Застав Гомель соломенным, оставил половину его каменной".

2.4
ІВАН ПАСКЕВІЧ. Непераможны вайскавод.
Граф Эрыванскі. Святлейшы князь Варшаўскі.
Жывучы ў Варшаве, ён шмат увагі надзяляў Гомелю.
Палацава-паркавы ансамбль паўстаў ва ўсёй сваёй прыгажосці.

3. Велічны палац
3.1
Вежа з гадзіннікам. Даўгія галерэі.
Варшаўскі архітэктар АДАМ ІДЗКОЎСКІ надаў сучасны выгляд палацу.

3.2
З'явіўся маляўнічы парк.
Палац добра праглядаецца з любой яго кропкі.

3.3
Рачны фасад палаца. На высокіх пастаментах — дзве вялікія вазы.
Дакладныя копіі варшаўскіх, што ў каралеўскім парку Лазенкі.

4. Гомельскі парк
4.1

Шаты векавых дрэваў. Грот. Альтанкі.
Рамантычныя матывы ў паркавым пейзажы.
Экзатычныя расліны ўзбагацілі мясцовы ландшафт.

4.2
Від з замкавай гары. Спёка. Гарадскі пляж.
Гомель напачатку жніўня.

5. Падарожныя нататкі
"Мясцовы час…
Няспешны плёскат Сожа…" (Сяргей Сыс)

Метки: Гомельщина, Гомель